Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АРОЛ

Над смужнай раўнінай высока-высока
Разьняў свае крыльлі арол адзінокі

І вокам празорным ён даль азірае
І гучныя крыкі над полем раняе.

А поле замлела, ляжыць у тумане
У покрыўцы смужнай, бы ў цёмнай сутане

Свая, відаць, думка аб чымся гаруе,
І крыкаў арліных нізіна ня чуе.

1910 г.