Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Я помню быў і я багаты.
Я жыў, як багач, у дабры,
І ня міналі мае хаты
Мае найлепшыя сябры.

Мяне дзяўчаты ня цуралісь,
Плялі вяночкі з красак мне,
І мне шчасьліва так сьмяялісь,
Ды толькі-ж то было… у сьне.

1909 г.