СЯБРОМ — ВЫГНАНЬНІКАМ
Гэй, вы, смутныя, Гэй, вы, бедныя, Мае мілыя Сябры-згнаньнікі!
Ці вы сіраты У сям‘і людзкой, Што глядзяць на вас Вокам ворагаў?
Ці разбоем вы Даставалі хлеб, Што караюць вас Горш за злодзеяў?
Або ў вас няма Сілы, розуму, Што прытулкі вам Пазачынены.