Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗМАГАНЬНІКАМ ЗА КАСТРЫЧНІК

Бушавала бура з сілай нячуванай,
А вы шлі пакорна крокам нястрыманым.

Вар’яцела мора, пеніліся хвалі,
А вы шлі няспынна — вабілі вас далі.

Бухалі гарматы, гукацелі громы,
А вы шлі наперад віхрам — бураломам,

Разьбівалі ковы, векавыя путы,
А на кожным кроку вораг злы і люты.

І было змаганьне, ой, было змаганьне!
Не хацеў стары сьвет страціць панаваньня.

Каледзін, Карнілаў, Колчак і Дзянікін
Шла навала супраць у шаленстве дзікім.

І каваў кайданы вораг заграніцай,
Ды ніхто ня здолеў той жывой крыніцы.

Ліха, небясьпека ўсюды вас чакала. —
Згінула ў дарозе змагароў ня мала.

А дарога ваша — горы, перавалы,
Але ўсё здалелі раці занядбалых.