Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Кума!
Да ў іх на грош красы
Няма!
І што трывожыцца дарма?
Мне прыкра чуць такія галасы!
Я факультэт акончыла сама.
Ня менш, як у карыце,
Сваім лычом капалася ў санскрыце,
І добра знаюся я ў мовах
І ў далікатных розных словах.
Пакінь-жа, мілая, сьмяшыць людзей:
Ну, хто адважыцца псаваць сваіх дзяцей?
Бо як-жа гаманяць тутэйшыя дубы?
Іх голас брыдкі і грубы
І не ачэсаны, слабы,
Ня мілагучны,
Прыдуманы і штучны,
Ні гібкасьці, ні сілы,
Поэзіі і музыкі ні-ні,
Убоства, дзе ні павярні…
О, божа барані!
Мяне ён нудзіць, рве мне жылы!
Як ён агідны! як нямілы!
А гэта „дзе“: гэта „це“
Мне болем адклікаецца ў хвасьце.
І родны кут, ды вось ня мой,
Для віду-ж пойдзеш з ім на шлюб,
А наш „кумір“ — Крылоўскі дуб.
Я — маці, мілая, і дзетак хоць зьняволю,
А патутэйшаму і рохкнуць не пазволю!

1926 г.

|}