Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЬВІНЬНІ ПАД ДУБАМІ

(Трохі пад Крылова)

На беларускіх жалудох
Даў спосаб сьвіньням бог,
Тутэйшым сьвіньням, беларускім —
Ім гэта байка для закускі.
Жыруюць тут, растуць іх трыбухі,
І адкладаецца ў іх сала.
Сьвіньня-ж сьвіньнёю быць не перастала,
І сьвінскія захованы грахі.
Наеліся тут дзёдзькі жалудоў,
Сваіх прыдбалі парасят
І рохкаюць на той-жа сьвінскі лад,
Палёгшы між дубоў.
— Скажы, кума: ну, як нам быць?
Дзе нам дзяцей сваіх вучыць?
І як ім рохкаць тут:
Ці патутэйшаму ці не?
Скажы, імостанька, ты мне,
Бо ўсё-ж нам родны гэты кут —
І гадаваліся мы тут,
Унь там і выган наш і груд.
Балоты тыя і лясы…