Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДА ПРАЦЫ!

Браты! вялікая дарога
Чакае нас і родны край —
Жніво настала, працы многа, —
Навукі семя засявай!

Сьвятло нясеце — ў мроку дрэмле
Наш мілы край, наш родны кут.
Хай уваскрэснуць нашы землі,
Няхай асьветліцца наш люд.

Хай будзе спор нам у прыгодзе!
Ня царскі біч, ня панскі хам,
Хай будзе лад ў сваёй гасподзе
Ствараць народ-уладца сам.

1917 г.