Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

А зямля як-бы замлела,
Нават дуб стары нясьмела
Зрэдка лісьцем павядзе.

Змоўклі ўсе вакол абшары,
Бо замысьлілі штось хмары…
Ой, знаць, бура загудзе!

1916 г.

|}