Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Эх, сябры-браты!
Самі знаеце:
Агню палкага
Іскры маеце.

Ня тушэце-ж вы
Той агонь сьвяты,
Асьвятляйце ім
Родны край, куты…

Што-ж? Няхай віхры
Надрываюцца,
Няхай ворагі
Насьміхаюцца.

Хоць на дзераве
Зжоўкла ўся ліства, —
Вясна вярнеца,
Адрасьце трава.

1908 г.

|}