Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯШЧАСНАЯ МАЦІ

У кожную ночку, як сьвет заціхае
І чуць загарыцца зара,
Халодныя нутры зямля раскрывае,
З тых нутраў выходзіць мара.

Ідзе яна ціха, як ночка, панура,
Ідзе пад крыжы-растанцы,
Стаіць нярухома, выглядвае хмура —
Усе аглядае канцы.

І далей бяз шуму ідзе на балоты,
Ідзе, не крануўшы расы,
І плачуць ёй сьледам аеры, чароты,
І ціха шумяць ёй лясы.

Абходзіць магілы, напрыклад садзіцца,
І сёлы вартуе яна.
Па роднаму краю цянюе-снуецца
Заўсёды панура, адна.


∗     ∗

І людзі гавораць, як часта чувалі
А поўначы плач у палёх,
І часта жанчыну адну сустракалі,
Гаротную, ўсю ў рызманох.