Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СТАРОМУ ПАРАДКУ

Ой, стары парадак,
Як ты назаляеш!
Тузаеш ты, ломіш,
Скуры з нас зьдзіраеш.

Зьдзекуешся з нас ты,
Гнеш ты нас бясконца,
З-за цябе ня бачым
Ні дабра, ні сонца.

Каб табе-ж ніколі
Ня было спакою,
Каб цябе ганялі
Бруднаю мятлою!

1909 г.