Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ўвесь час на тваім твару
Не схадзіла строгасьць, злосьць
І, сказаўшы мне слоў пару,
Запытала: „Пашпарт ёсць“?

Ты набрала маіх кніжак
Два портфэлі і прыпол,
А каб быць знаёмым бліжай,
Напісала пратакол.

1909 г.

|}