Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗     ∗

Толькі стогне зямля,
Толькі вецер шуміць.
Ў нашым бедным краі
Ўсюды ночка ляжыць.

Што-ж? сьцяліся, туман,
Покі восень стаіць:
Восень сьвята тваё,
Усюды цемень ляжыць.

Не маўчы-ж ты, сава,
Ў цёмным лесе гукай.
Ведай: ночка — ня год,
Заварушыцца гай…