КОНСТЫТУЦЫЯ
Констытуцыю далі, Адчынілі дзьверы І… ў астрог нас павялі І таўкуць бяз меры.
Вітта нам дакляраваў — Помніце? — свабоду. Потым хвігу паказаў „Вернаму“ народу.
Зашумелі аб зямлі Ў Думе дэпутаты, Дык па карку ім далі І пашлі да хаты.
Архірэй наш Міхал Тураўскі і Мінскі Чорнай сотні толькі міл, Бо робіць па сьвінскі.
Ганчакамі па Русі Прыставы лятаюць, Нас скуюць — кусі, кусі! Як зайцоў страляюць.