Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзесяць год Мікола думаў,
І прыдумаў ён Думу.
Пасадзілі разам з панам
Янку, Грыца і Кузьму.

Пасядзелі нядзель з восем,
Узлаваўся Мікалай —
Дэпутатам даў па карку,
Ўзяў ды Думу разагнаў.

Да чаго-ж мы дажыліся!
Эх, падвёў ты нас, царок!
Каб табе даў бог на старасьць
Лапці, торбу і мяшок.

А ні хлеба, а ні солі,
Ні купіць нам, ні прадаць…
Эх, ня вер цару ніколі —
Хоча зноў нас ашукаць.

1907 г.