Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Дні ідуць за днямі,
Уцякаюць годы,
А за намі сьледам
Цягнуцца нягоды.

Тчом мы павуцінку
Радасьці і шчасьця,
А павее вецер
Холадам нянасьця,

І парвуцца ткані,
Разьляцяцца прахам,
І прад невядомым
Зноў стаіш са страхам.


∗     ∗

Знаць, ужо спрадвеку
Доля нам такая:
Ліха знойдзе ўсюды,
Шчасьце-ж уцякае.

1910 г.