Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА АСТРОЖНЫ ЛАД

Зноў павеяла турмою,
Згасьлі ў змрочнасьці агні,
І гаротнай чарадою
Нудна цягнуцца нам дні.

Зноў абшарпаныя сьцены,
Зьвяга цяжкіх ланцугоў,
І няма ніякай зьмены
Ў гэтым холадзе муроў.

Ды няхай тут плача доля
Бяз уцехі і надзей:
Тым дарожай будзе воля,
Час сьвітаньня весялей.

1910 г.