Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПОКЛІЧ

Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы скажэце?
Разьвеяны ветрам па беламу сьвеце.

Па ўсіх вы куточках маўчком распаўзьліся,
А думак даўнейшых сваіх адракліся.

Забылі вы песьні пра вольную волю,
Змаганьне за шчасьце, за лепшую долю.

Адсьпевана песьня, бясьсьледна прапала,
Бо хлеба скарынка язык вам зьвязала.

І нізка прыгнула вас першая бура —
Ацесьліва, хлопцы, знаць ваша натура.

І тыя ярэм‘і, што вы асьмяялі,
Вы зноў-жа пакорна на шыі паклалі!

Ці чуеце, хлопцы?.. Адказу ня маю
І вечны пакой вам ў вастрозе сьпяваю.

1909 г.