Перайсці да зместу

Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тэн- (псыхолёгізм, бытавізм, пэйзажызм) Якуб Колас лёгікай рэволюцыйных падзей пастаўлен перад новым жыцьцёвым і грамадзкім матэрыялам. І ён прымушан рабіць паварот: ад старога дарэволюцыйнага грамадзкага матэрыялу перайсьці да мастацкага адтварэньня сучасных форм яго.

Ці пад сілу такая ломка для поэта? Базумоўна, так. Якуб Колас знаходзіцца цяпер у стане найвялікшага творчага размаху, а яго мастацкая талентнасьць дапаможа яму справіцца з труднасьцямі тэматычнага павароту, які для пісьменьніка яго формацыі, бязумоўна, ня лёгкі. Спробу такога павароту мы бачым ужо ў апавяданьнях, зьмешчаных у зборніку „На рубяжы“. Яшчэ больш сьведчаць аб гэтым апошнія творы Якуба Коласа. Я тут асабліва маю на ўвазе повесьць „На прасторах жыцьця“, тэма якой — уплыў пролетарскае культуры на вёску і шляхі, па якіх пойдзе вёска (а часткай ужо ідзе) да будаўніцтва новага жыцьця; і з гэтай новай для поэта тэмай Якуб Колас, наогул кажучы, справіўся. Гэта дае пэўную нам надзею, што ў далейшым, усвойваючы новыя формы сучаснага грамадзкага жыцьця і органічна зрастаючыся з гэтымі формамі, Якуб Колас, як вялікі мастак, адаб‘е ў сваіх будучых творах вялікую рэволюцыйную сучаснасьць.

Ул. Дзяржынскі.