Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/327

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РЫНУ

Было і зьвялося — сьвет іншы паўстаў…
А вось што мне дзед мой нябошчык казаў:

Ў сяле была хата на дзьве палавіны,
Прасторны абедзьве, як тыя адрыны.

Але пуставала адна палавіна:
У ночы, як пойдзе апоўнач часіна,

Прыходзіць ціхутка туды Невядомы,
Прыходзіць нявідны, стаіць нярухомы

І толькі гаворыць: „Ой, рыну ж я, рыну!“
І кожны, пачуўшы такую навіну,

Скарэй бег наўцекі, бег вон з гэтай хаты…
І што ты парадзіш? — Той дом быў закляты.

Чаго ні рабілі: вадой акраплялі,
Папоў і ксяндзоў там маліцца склікалі,

Сваё вядзе „Рыну“, і хата пустуе.
Але раз пад вечар салдацік вандруе.