Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ад гэтай песьні
Вее дабратою,
Радасьцю і шчасьцем,
Мілаю вясною.

Ад тэй песьні-казкі
Трудна адарвацца,
І ёй струны сэрца
Хочуць адклікацца.

1910 г.

|}