Не сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому…
Хочацца Алесю Выйсці на двор з хаты, Ўзяць з сабой сякерку Ды ў той лес кашлаты,
Стукнуць па дзярвяках З-за пляча абухам І глядзець, як сыпне Сьнег халодным пухам;
Як стаяць над рэчкай Хвоі і яліны, Як ім сьнег халодны Нахіліў галіны.
— Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла: — Можа-б ты на рэчку