МАЦЕРЫНА ГОРА
За сялом у полі, Ў жоўценькім пясочку, Пахавала маці Маладую дочку.
Зьнікла яе радасьць — Старасьці апора, І няма уцехі Ў мацярынскім горы.
Ёй ніхто ня верне Дарагой дачушкі. Плачуць па дзяўчыне Сваякі і дружкі.
Плача па ёй мілы, Жаль яго вялікі, Гора-ж яго сьціхне, Змоўкнуць сэрца крыкі.
Ганначку забудуць Сваякі і дружкі, Не забудзе маці Роднае дачушкі.