Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ЦЕМРА

Бедны мы і цёмны,
Ходзім сьлепакамі,
Судзімся і б‘емся
З роднымі братамі,

І адзін другога
Часта акрадаем,
І куды йдзе праца,
Самі мы ня знаем.

Пуста, бедна ў хатах,
Чад і гразь і сырасьць…
Хто нас ў кут аціснуў?
Чыя гэта міласьць?

На каго мы робім?
Што за гэта маем?
На каго ўсе сокі,
Сілы вынішчаем?

Пад ярмом адвечным
Шлі мы без дарогі,
Натрудзіўшы плечы,
Зьверадзіўшы ногі.