Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вецер загуляе —
Хвойнік, лозы гнуцца.
Плытнік спачывае,
Як сабака ў будцы.

Плытнік гнецца ў полі,
Мерзьне ён у холад.
Ведае нядолю,
Ведае і голад.

Што-ж? бядота гоніць,
Толькі сілы траціш,
Толькі косьці ломіць,
Як хваробу схваціш.


∗     ∗

Эх, ты доля, доля!
Голад ты, галота!
Не свая тут воля,
Не свая ахвота.

1907 г.

|}