На пацеху, на зьдзіўленьне Тут дубы стаялі, І глыбока іх карэньні Цьвёрды грунт аралі.
І гулі іх верхавіны Гутаркаю сталай Пра даўнейшыя часіны Долі заняпалай,
Пра мінулыя прыгоды Гіблых часаў, слаўных. Тут стаялі з году ў годы Сьведкі дзеяў даўных,
Гожым летам ці вясною Раніцой на ўсходзе Штось шапталі між сабою Ў добрым ладзе-згодзе, —
Можа казкі жыцьця-долі У цішы стваралі Або песьні вольнай волі