Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДАРОГА

Ад кургана да кургана,
Ад гаю да гаю
У пяць нітак легла цьмяна
Дарога крывая.

То лясок, то луг, то поле,
То лужок зялёны…
Эх, прастор! эх, воля, воля
І балот разгоны!

І куды бяжыш, дарога,
Тканка ног і кола?
Ды маўчыць пуцінка строга,
не гавораць долы.

Ну, што-ж? далей, гайда далей
За узгоркі тыя!
Ня стрымацца нам: мы — хвалі
Ціхія рачныя.

1916 г.