Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА ЛУЗЕ

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясьцяць.
Луг зялёны жыцьцём дыша —
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет ня сьціхае,
Шум стаіць і сьвіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Сьпевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

1910 г.