Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Дзе так сумна ветры веюць,
Точаць дол пяшчаны,
Дзе чыесь-та косьці тлеюць,
Чыйся прах схаваны…

Я ня знаю, я ня знаю,
Чым я так прыкуты
Да тваіх, мой родны краю,
Абразоў пакуты!

1909 г.

|}