Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Знаць, гора-нядоля
Тут сьлед пакідае…
Маўчыць, не гаворыць
Дарога крывая.

І бедныя людзі
Тут езьдзяць і ходзяць,
А шчасьця і долі
Ніяк не знаходзяць.

1909 г.

|}