Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ва мне-ж смутак, гора гэта
Водгульле знаходзіць.
Сэрца-ж, жалем абагрэта,
Песьні смутку родзіць.

Няхай плачам у тэй далі
Песьня разальлецца,
Каб усе на сьвеце зналі,
Як нам тут жывецца.

1909 г.

|}