Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Многа тут гразі ў нягоду,
Многа пылу ў летні жар.
Тут дабра ня бачыць зроду,
Тут марнее гаспадар.

Тут нуда жыве людзкая,
Прыпынілась гора тут,
Сьмерць дзяцей, хвароба злая
Тут знайшлі прытульны кут.

1908 г.

|}