Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ўзьнімаўся дым клубкамі,
Зьлёгка пазлачоны,
І з апошнімі касамі
Зьнік і слуп чырвоны.

І я думаў, што ў ваконцы
Ты, як я, стаяла,
На апошні погляд сонца
Смутна пазірала.

1911 г.

|}