Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ДА ВЯСНЫ

Мароз, зіма,
Сьнягі вакол,
І сьпіць трава,
Пад сьнегам дол.

Мяцеліца,
Вятры гудуць,
Дубы ў лугох
Шумяць, равуць…

Ці скора-ж ты,
Жаданы час,
Вясны — красы,
Ідзеш да нас?

Ідзі, згані
Сьнягі з палёў
І выведзі
Ваду з акоў!

Акрый лугі,
Адзень лясы,
На жыта кінь
Крышталь расы!