Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Пагуляў на волі
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў і будзе:
Адпачынь, пахілы!

Паламаў ты лесу,
Стрэх сарваў ня мала,
З хмарамі і з громам
Спрэчку вёў, бывала.

Рваўся ты ў прасторы
Ў стэп шырокі, сіні,
Ды закалыхалі
Ветрыка пустыні…

Што-ж? уляжся, вецер,
Хоць ў чужой даліне,
Бо ці ня ўсё роўна
Дзе цябе ні кіне.

Доля бедачына,
Мачыха ліхая,
Бо ня маеш, браце,
Свайго роду, краю…