Не такі чорт страшны, Як яго малююць. Хай усе хоць людзі На цябе сярдуюць:
Ад сабак паганых Ёсьць кій бараніцца, „Ад шнуроў чырвоных“ Можна адкупіцца.
Ад мундзіраў сініх Можна даць і драла, І твая свабода Ня зусім прапала.
І з людзьмі ліхімі Можна меркавацца, І ад крэдытораў Спосаб ёсьць схавацца.
Покі служаць ногі, Можна бегчы ўсюды, Ад сябе-ж самога Не ўцячэш нікуды.
1910 г.