Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Надрывайся і шумі,
Вецер злосны ў полі!
Як сярдзіта ты ні дзьмі,
Ні гуляй на волі;

Як дарог ні замятай
І глухіх трапінак;
Як ты злосна ні сьпявай
Мужык ў камінак, —

Ўсё-ж ты сьціхнеш і цяплом
Скора ты павееш
І з ракітавым кустом
Міла задурэеш.

1910 г.