Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

МАЁЙ ВЯСЬНЕ

Каб я волю меў,
Я сказаў-бы: „Стой,
Дні вясны маёй,
Сьветлай, маладой!

Не ўцякайце вы
Ў тую даль вякоў,
Дзе пахована
Многа вас, дзянькоў,

І адкуль назад
Вам няма дарог!“
Я-б стрымаў вясну,
Каб я толькі мог.

Ды бягуць дзянькі,
І вясна мая.
Не вярну я іх,
Ня стрымаю я.

1910 г.