Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗІМА

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі сьнягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі,

Апусьціў галіны
І стаіць журботна.
Зрэдка верхавіны
Зашумяць маркотна,

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна —
Ні канца, ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.