Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛЕС

Глуха шэпча лес зялёны,
І шуміць ён і шуміць,
Гоман доўгі, несканчоны
Цэлы дзень над ім стаіць.

Пераблутаны галіны
У адзін салаш жывы…
Лес! аб чым шумяць вяршыны?
Лес! што шэпчаш, векавы?

Толькі-ж лес гудзе-ракоча
Цёмнай шапкаю вяршын,
Толькі-ж лес сказаць ня хоча
То, што знае ён адзін.

1909 г.