Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці вас песьня-жальба,
Думкі, ўзгадавала?
Ці людзкое гора
Ў лесе вас спаткала?

Ці маё так жыцьце
Склалася няўдала?
Ці мая дарога
Ў туманы папала?

Рана спахмурнелі,
Думкі маладыя,
Рана вы завялі,
Кветкі веснавыя!

1909 г.

|}