Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Як моцны гук, прызаў вясны
З тваей пачуўся вышыны!
Прастор, прастор і воля там,
Але ня нам ян, ня нам!

Запёрты мы, прыдаўлены.
Высок, высок паркан-сьцяна,ам песьня волі ня чутна...

Ня нам вясны прастор, лучы,
Ня бійся, сэрца, і маўчы!
Ў няволі годы адцьвітуць...
Не плач, душа! ня рвіся, грудзь.

З зборніка "Водгульле".