Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАЧАКАЎСЯ

I

Раман Шульдзяк толькі што адпрог каня з плуга і пусьціў яго папасьвіцца ў маладым дубняку над ярам, а сам разьлёгся пад ценем разьвіслага дуба.

Эх, люба ты, часіна сапачынку, пасьля працы! А Раман такі папрацаваў: ужо па полі ходзячы за плугам, спаткаў ён усход сонца. Спачатку работа ня ладзілася - проста ня было ахвоты працаваць, бо яго надзел быў самы горшы. Але як гэты надзел дастаўся яму па жэраб'і, то й ня было на каго наракаць. Ды ўсё-ж такі трэба было спагнаць сваю злосьць хоць на чым ці на кім-небудзь. І праўда, Раман, прводзячы першыя боразны, кіпеў злосьцю на новыя парадкі, а больш за ўсё на гэту "камунію", бо вельмі-ж было крыўдна, што яна лічыла яго кулаком; асабліва гэты басяк, Кандратаў Хведзька, дапякаў яму. Ну хоць-бы чалавек, а то проста лодыр, прагуляў сваю зямлю яшчэ да вайны, а потым пашоў бадзяцца па капальнях, нідзе не затрымаўся, у Сібір пераехаў і там не асеўся, а цяпер, вось, вярнуўся, засеў у панскім доме і крычыць: