Старонка:Vodgulle 1922.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А куды мне йсьці—ня знаю,
Не ўлаўлю дарогі.
І блукаюсь я ад раньня
Ўсё дарог шукаю,
І на ўсе свае жаданьні
Воткліку ня маю.

12/II 1911 г.

|}


КРЫЖ.

На стыку трох дарог пры полі,
Дзе пачынаецца сяло.
Стаіць святы адзнак нядолі,
Схіліўшы пахмурна чало.

Павязка стлела і спаўзае,
А крыж асунуўся на плот,
Як бы ён горача жадае
З нядолі вызваліць народ.

Няхай-жа гэты знак пакуты,
Калі рассыплецца ён ў прах,
Навекі зьніме тыя путы,
Што накаваў крывавы жах.

17/IX 1921 г.


НА ПРАСТОР.

Гэй, на волю, не разлогі
Ціхіх даляў і палёў,
Дзе ва ўсе канцы сьвятоў
Леглі вольныя дарогі;

Дзе бяз хітрыкаў, праўдзіва
Колас гутарку вядзе,
І дзе дуб стары гудзе
Ня лісьліва і фальшыва,

А сваёй старой гудою,
Як Бог ў душу палажыў,