Нешчасьлівы дзень прыдаўся:
Ў той дзень волю я хаваў.
Сам я йшоў бядзе у рукі,
Сам я вольнасьць сваю нёс
Ў гэты суд, балота мукі,
Ў гэту багну гора, сьлёз:
Ў суд, дзе праўда ўжо спрадвеку
Папіхаецца нагой,
Дзе прастор вялікі зьдзеку.
Над бяздольнасьцю людзкой.
Я дабра не спадзяваўся,
Я там праўды не чакаў…
Нешчасьлівы дзень прыдаўся:
Ў той дзень волю пахаваў.
15/IX 1909 г.
|}
НА КРЫЖОВЫХ ДАРОГАХ. На пагорке ў чыстым полі |