Старонка:Vodgulle 1922.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што насыпаеш капцы мне пяшчаныя,
Густа каменьнямі ўсюды усланыя?
Дзе-ж іх канец, берагі?

Дзе-ж мая хата? Дзе нівы шумлівыя?
Гоні шырокія, пожні шчасьлівыя?
Дзе яны? Хто іх пабраў?

Дзе лугавіна, травою акрытая?
Дзе маё поле, сьлязьмі ўсё аблітае?
Чый яго плуг паграў?

Лес мне гуторыць, шуміць верхавінамі:
«Хвоі на хату пасохлі націнамі,
Будзеш бяз дому ты век».

А поле мне шэпча: „Ветры свабодныя
Гналі над нівамі хмары нягодныя —
Град тваю ніву пасек;

Доўгія гоні твае папустошаны,
Твае сенакосы чужымі пакошаны
І сам чужаніца ты ім“…

Што-ж мне варочацца? Далей узгоркамі
Ў даль невядомую, з думкамі горкімі,
З горам і з смуткам маім!

9/III 1912 г.

|}


* * *

Я хачу аб табе
З кім хоць слоўка сказаць,
Сэрца тугу, жуду
І сумненьні прагнаць,

Але толькі ж няма
З кім мне сум падзяліць,
І я мушу адзін
Ўсё пражыць, перабыць.

19/VII 1914 году.