Старонка:Vodgulle 1922.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гайда ў пуць-дарогу,
Гайда між прысады!

Ўжо мяне чакае,
Ў доўгі пуць гатовы,
Мой таварыш верны,
Сябар-кій дубовы.

24/V 1912 г.

|}


* * *

Зноў павеела турмою,
Згасьлі ў сумраку агні,
І гаротнай чарадою
Нудна цягнуцца нам дні.

Зноў ашарпаныя сьцены,
Зьвяга цяжкіх ланцугоў,
І няма ніякай зьмены
Ў гэтым холадзе муроў.

Ды няхай тут плача доля
Бяз уцехі і надзей:
Тым дарожай будзе воля,
Час сьвітаньня весялей:

5/VII 1910 г.


У ДАРОЗЕ.

Поле бяз берага, шыр несканчоная.
Даль неаглядная, даль засмучоная,
Смугай спавіта ўся ты!

Што пазіраеш ты з немай трывогаю
Што расьпіпагш туман над дарогаю,
Ставіш упын мне круты?

Што ты вядзеш мяне нетраю-пушчаю,
Вузкаю сьцежкай, крывой, нявідушчаю,
Сьцелеш што крок, то лагі?