Старонка:Vodgulle 1922.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Налятаў віхор
З навальніцаю,
Ды ня гнуўся ты
Перад бураю!..

Гэй, ты, дуб стары,
Вартаўнік лугоў!
Аддае твой шум
Сьпевам-музыкай.

А пра што шуміш
І аб чым пяеш,—
Пра то ведаюць
Ветры вольныя,

Што з табой вядуць
Мову сталую
У летні добры час,
Ў восень смутную.

Я падслухаю
Гэты шум лістоў,
А з іх гутаркі
Песьня зложыцца.

22/VI 1910 г.

|}


ПОКЛІЧ.

Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы, скажэце?
Разьвеены ветрам па беламу сьвеце,

Па ўсіх вы куточках цішком распаўзьліся,
Ад думак даўнейшых сваіх адракліся;

Забылі вы песьні пра вольную волю,
Змаганьне за шчасьце і лепшую долю.

Адсьпевана песьня, бязсьледна прапала,
Бо хлеба скарынка язык завязала;

І нізка прыгнула вас першая бура—
Ацесьліва ваша, эх, хлопцы, натура.