Гэта старонка не была вычытаная
Зачыніўся, сыйшоў клінам…
Горка быць мужычым сынам!
Бо́гач зьяе ў пазалоце,
Мужык, бедны, мрэ ў бядноце;
У мядалях „зубр“ багаты,
А ты носіш адны латы,
Бо мужычы сын пахілы
Роўнасьць мае… срэдзь магілы!
4/X 1908 г.
|}
ПЕСЬНЯ БАТРАКА. Я ня маю сваёй хаткі. Рос я круглым сіратою, Мяне матка ня люляла, Чуў я толькі песьні бору, Хоць нядоля мяне гнала, Ці-ж я ростам не высокі? Валасы да плеч густыя, Спрытна рэжу дол сахою, Толькі-ж дол… чужы капаю, Ой, пайду, пайду я ў поле, |