Старонка:Vodgulle 1922.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мой прышоў, час!—Цені марна
Зьніклі між камлямі.

Змоўкла пушча, сьціхла бура,
Зоры замігалі.
І зямля і лес пануры
Новы Год віталі.

І ўсё поглядам пытае
Маладога Году:
„Што нясе нам, чым спаткае
Новая прыгода?“

31/XII 1913 г.

|}


* * *

Хто нам скажа, хто згадае,
Чым нас Новы Год спаткае
І парадуе нас чым?

Год мінулы злым прыўдаўся,
Тросься сьвет і садрыгаўся,
Апавіты ў гар і дым

Наш набытак зьнішчан прахам.
Неашчадным, страшным махам
Сьмерць каснулася зямлі.

На сіротах нашых--нівах
Замест снопікаў шчаслівых
Густа косьці паляглі.

За сяўцоў былі гарматы,
Замеж зернятак гранаты
Шчыра сеялі ў той год.

Нязьлічонымі крыжамі
Сьлед адзначан, дзе з сьлязамі
Бег разбураны народ.

Гора Белу Русь спаткала,
Ў сьвет далёкі люд пагнала,—
Цяжак быў мінулы час!